XIX конгресса железнодорожников

Будьте свидетелями милосердия

С 9 по 14 мая в Люблине прошел XIX Европейский конгресс христианских железнодорожников, в котором приняли участие представители душпастырства работников железной дороги из Гродненщины (Гродно, Волковыск, Свислочь), Молодечно и Минска.

Смотрите фото с конгресса железнодорожников в Люблине

Текст выступления на Европейском конгрессе христианских железнодорожников отца Эдварда Петельчица

Каталіцкі Касцёл перажывае надзвычайны год міласэрнасці аб’яўлены папам Францішкам. Вельмі часта можна сустрэць улёткі альбо пачуць словы, каторыя прыпамінаюць пра міласэрнасць. Аднак думаю, што мы таксама павінны правільна разумець гэтую тэматыку, каб добра пражыць гэты надзвычайны год.

Отец Эдвард Петельчиц - капелан душпастырства железнодорожников Гродно при костеле Пресвятого Искупителя на Девятовке, ул. Курчатова 41

Запавядаючы надзвычайны Год Міласэрнасці папа Францішак выдаў буллу «Misericordiae vultus». Гэта папскі дакумент, які мае асабліва нам дапамагчы зразумець гэтую тэматыку. Канечне мы не можам таксама забыцца аб іншых вельмі важных дакументах і дапаможных матэрыялах: энцыкліка папы Яна Паўла II «Dives in misericordia» (1980), апостальскі ліст «Novo Millennio inneunte» (2001), заклік папы Францішка на Вялікі Пост 2016 i г.д.

На самым пачатку хачу зазначыць, што матыў міласэрнасці не з’яўляецца «выдумкаю» сённяшнега дня. Калі мы возьмем энцыкліку папы Яна Паўла II «Dives in misericordia», то ўбачым як мы, будучы хрысціянамі, маем быць напоўненыя матывам міласэрнасці. Канечне цяпер не той час і не тое месца, каб распачаць вывучэнне энцыклікі, але дазвольце, што прынамсі крыху мы пры ёй затрымаемся. Знаходзім у ёй тлумачэнні старонак Старога Запавету, тое што нам не дае спакою і сёння. Святы Ян Павел II, распачынаючы ад нумару 4 і па далейшыя нумары энцыклікі «Dives in misericordia» тлумачыць значэнне слова «міласэрнасць». Зацытую гэты фрагмент: «на тлумачэнне міласэрнасці тэксты Кніг Старога Запавету асабліва выкарыстоўваюць два выразы, з каторых кожны мае іншы змест. Выраз «хэсэд» паказывае своеасаблівае стаўленне «дабрыні». Калі такое стаўленне характэрызуе двух людзей, то яны не толькі дораць адзін аднаго дабрынёю, але з’яўляюцца вернымі сабе праз унутраннае абавязанне. Калі выраз «хэсэд» Стары Запавет адносіць да Бога, тады заўсёды мае на ўвазе Запавет, які Ён абраў з Ізраэлем. Са стараны Бога запавет заўсёды быў дарам і ласкаю для Ізраэля. Абавязак, у юрыдычным разуменні, са стараны Бога пераставаў абавязаць тады, калі Ізраэль зрываў Запавет з Богам, праз адступленне ад умоў. Менавіта тады «хэсэд», калі перастае быць абавязкам у юрыдычным разуменні, паказывае сваё сапраўднае значэнне: робіцца тым, чым з’яўляўся ад самага пачатку, гэта значыць адорваючая любоў, якая большая ад здрады, і ласка, якая мацнейшая ад граху… Другі выраз, які выкарыстоўваецца ў Старым Запавеце для тлумачэння міласэрнасці — «рахамім». «Рахамім» ужо ў сваёй аснове слова скіроўвае ўвагу на матчыную любоў (рахам – улонне маці). З гэтай найбольш глыбокай і першапачатковай блізкасці, якая аб’ядноўвае маці з дзіцяткам, вынікаюць асаблівыя адносіны для гэтага дзіцяці, асаблівая любоў. Можна аб ёй сказаць, што яна цалкам безплатная, не заслужаная, што ў гэтым вобразе яна з’яўляецца як бы ўнутраная неабходнасць: наказ сэрца. На псіхалагічнай аснове «рахамім» адкрывае шкалу пачуццяў, а сярод іх дабрыню, цярплівасць і зразуменне, гэта значыць гатовасць прабачэння.

На вобраз міласэрнасці таксама выкарыстоўваюцца і другія выразы. Можна ўспомніць выраз «ханан»- гэта агульнае паняцце, дзе знаходзіцца сэнс «хэсэд» і «рахамім». «Ханан» больш агульнае паняцце пры разуменні аказвання ласкі і выражае сталую вялікадушнасць і ласкавасць. Акрамя гэтых галоўных слоў, якія выкарыстоўваюцца на тлумачэнне міласэрнасці ў Старым Запавеце, сустракаюцца і такія: «хамаль» – даслоўна «памілаванне пераможанага ворага», таксама аказанне літасці і як вынік прабачэнне і дараванне віны. Таксама слова «хус» паказывае літасць і спачуванне ў сэнсе пачуццяў. Гэтыя словы не так часта сустракаюцца ў бібійных тэкстах на тлумачэнне міласэрнасці». (Ян Павел II, «Dives in misericordia»).

Можна сказаць, што такое тлумачэнне біблійнай терміналогіі павінна і ў нас пераменьваць дрэннае паняцце аб Старым Запавеце, як «бяздушным і пачварным». Паняцці, ужытыя ў Бібліі, вырастаюць з нашай штодзённасці. Успамін пра энцыкліку «Dives in misericordia» адбыўся з цэллю ўсведамлення тэрміну міласэрнасці і разуменне яго не толькі ў сённяшнія дні.

Пераходзячы да сучаснасці, асабліва кірую свой позірк на Польшчу першай паловы XX стагоддзя. Перад вачамі паўстае постаць манахіні з Ордэну Маці Божай Міласэрнасці. З’яўляецца её св. Сястра Фаусціна Кавальская, паўсюдна вядомая як апосталка Божай Міласэрнасці. Дзякуючы ей мы атрымалі «Дзённік. Міласэрнась Божая ў маёй душы», у каторым кожны можа шмат  знайсці для сябе з каталіцкай містыкі рэлігійнага жыцця. Дзякуючы сястры Фаусціне з’явіўся вобраз «Езу, давяраю Табе», адзін з найболей вядомых вобразаў Езуса на зямлі.

«Не зразумелая, бесконцая i не зглыбленая Міласэрнасць Бога» – гэтак найчасцей святая Сястра апісывала на старонках Дзённіка тое, што было так цяжка выказаць словамі. Для нас не меней важны з’яуляецца прыклад яе жыцця. Змучаная хваробамі, не разуметая іншымі сёстрамі і людзьмі, сціплая манахіня – што яна можа перадаць свету? Але ўсё гэта, што толькі відавочна звонку было дапамогаю да рэалізавання галоўнай місіі – дапамога ў збаўленні грэшнікаў. Менавіта ў гэтым заключаецца ўвесь сэнс Божай Міласэрнасці. Пагэтаму няма здзіўлення ў тым, што тая, каторая сама казала аб сабе, што адорана Міласэрнасцю, старалася аказаць яе словам, учынкам і малітваю.

«Высылаю цябе – аднойчы сказаў Езус да с. Фаусціны – да ўсяго чалавецтва з Маёю міласэрнасцю. Не хачу караць абалелага чалавецтва, але прагну яго вылечыць, прытуляючы (…) да свайго міласэрнага сэрца». (Дзённік, 1588).

Быць можа, што пад уздзеяннем гэтых слоў паявілася ўжо раней успамінаная энцыкліка Яна Паўла II «Dives in misericordia» (1980).

«Сучасны розум можа болей, чым чалавек у прошлым, выдаецца супраціўляцца Богу міласэрнасці, а таксама ідзе да таго, каб саму ідэю міласэрнасці адставіць на бок жыцця і адцяць ад чалавечага сэрца. Гэтае  «валадаранне над зямлёю», не раз у аднабаковым і павярхоўным  разуменні, як бы не заставіла месца для міласэрнасці. Сітуацыя сучаснага свету паказывае не толькі такія пераўтварэнні, якія паказываюць надзею на лепшую будучыню чалавека на зямлі, але адкрываюць шматлікія пагрозы, і то пагрозы з вынікамі так жахлівымі, якіх яшчэ не было. Не перастаючы распавядаць пра гэтыя пагрозы пры розных абставінах (пр. Выступленні ў ААН, ЮНЕСКО і т.д.), Касцёл павінен разглядаць іх адначасова ў святле праўды, якую атрымаў ад Бога. Аб’яўленая ў Хрысце праўда пра Бога, які ёсць «Айцом міласэрнасці» (2 Кар 1, 3), дазваляе нам «бачыць» Яго асабліва бліскім чалавеку тады, калі чалавека наведвае цярпенне, калі ён пад пагрозаю ў ядру свайго жыцця і чалавечай годнасці. Па гэтай прычыне вялікая колькасць людзей і асяродзяў, якія кіруюцца змыслам жывой веры, як бы спантанна звяртаюцца да Божай міласэрнасці ў сённяшняй сітуацыі Касцёла і света». (Ян Павел II, «Dives in misericordia», 2). Такія словы адчытваем на самым пачатку энцыклікі аб Божай Міласэрнасці. Па гэтай прычыне так блізкаю для нас робіцца прыпавесць аб марнатраўным Сыне з евангелля паводле Лукі. Гэтая прыпавесць успамінаецца ў энцыкліцы «Dives in misericordia», а таксама папа Францішак успамінае яе ў булле «Misericordiae vultus». Сам папа Францішак падкрэслівае: «Міласэрнасць выражае аднясенне Бога да грэшніка, ахвяруючы яму магчымасць пакаяння, навяртання і веры» (Misericordiae Vultus, 21), а тым самым адбудовы суадносін з Ім.» (заклік папы Францішка на Вялікі Пост 2016).

Тэма нашай сённяшняй сустрэчы называецца: «Будзьце сведкамі міласэрнасці». Павінны ўспомніць не толькі папскія дакументы, гісторыю паўстання культу Божай Міласэрнасці, але таксама аднесціся да рэчаіснасці. «Прыпамінаюць нам яны аб тым, што нашая вера адлюстроўваецца ў канкрэтных штодзённых дзеяннях, каторыя маюць дапамагаць нашаму бліжняму ў патрэбах яго цела і душы і на аснове гэтага нас асудзяць: кармленне, адведванне, пацяшэнне, павучэнне. Па гэтаму жадаў сабе, «каб хрысціяне задумаліся падчас Юбілею над учынкамі міласэрнасці да цела і душы. Гэта будзе спосаб, каб разбудзіць сумленне, якое часта заспанае на беднасць, а таксама на глыбейшы ўваход у сэрца Евангелля, дзе бедныя з’яўляюцца прывіляяванымі праз Божую Міласэрнасць. (MisericordiaeVultus, 15)» (заклік папы Францішка на Вялікі Пост 2016).

Аб праўдзівасці абуджэння сумлення праз учынкі міласэрнасці, як для цела так і для душы, дазвольце мне выкарыстаць прыклад з жыцця адной маладой жанчыны, якая не так даўно падзялілася са мной сваімі перажываннямі.

Вось яе ліст: «Маю патрэбу штосьці айцу расказаць. Пан Бог сапраўды несамавіты, і ўжо не першы раз яў гэтым пераконваюся. Але! Сёння, у сувязі з днём вольным ад працы, я дамовілася са сваімі сяброўкамі пайсці на каву ў 10 гадзін у галерэю каля вакзала. І так мы сустрэліся і пачалі выбіраць, што смачнага салодкага можна з’есці. Мне захацелася дэсерту з марожанага. Выбрала сабе такі за 20 злотых. I так кажу для сваіх сябровак, што ў гэтым месяцы штосьці замала растраціла грошаў. I ўзялі мы розныя прысмакі. Спажываем, размаўляем, і раптам я заўважыла, што блізка каля нас круціцца незнаёмы мужчына. Не абы-які, але нават добра апрануты, ужо, напэўна, за 60 гадоў. Ён падышоў да нас. Маёй першай думкай было тое, што зноў хтосьці прыйшоў прасіць грошаў. Але гэты чалавек неяк іначай сябе паводзіў. Было відаць, што ён трохі стрэсаваны, я не разумела, наогул, што ён нам хоча сказаць, моцна блытаўся ў тым, што гаварыў. Нарэшце выказаў, што моцна перапрашае нас за тое, што нам перашкаджае, але ён з’яўляецца такім, і хацеў бы запытаць. Ён не дрэнны чалавек, толькі знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі, бо не можа вярнуцца дадому. У яго быў інфаркт, і ён хацеў бы запытаць, чы мы можам купіць яму білет дадому. I што гэты білет каштуе 28 злотых. Мы згадзіліся, што дапаможам яму. Але гэты чалавек не хацеў браць у нас грошаў, а прапанаваў, каб мы самі купілі яму гэты білет. Мы пачалі шукаць дробныя грошы, але мелі пры сабе іх замала, мелі пры сабе толькі банкаўскія карты. Пасля гэтага мы прапанавалі, каб ён запытаўся яшчэ ў каго-небудзь, можа нехта яму дадасць грошаў. Мужчына адказаў, што не хоча так хадзіць па людзях і прасіць, ён не патрабуе грошаў. Я запрапанавала, што пайду разам з ім і куплю яму гэты білет. Мы з сяброўкай пайшлі з ім. Ён нам сказаў, что не можа так хутка ісці, бо знаходзіцца пасля інфаркту. Мая сяброўка запытала, адкуль ён едзе? Ён пачаў апавядаць, што выйшаў сёння з бальніцы, і за ім павінен быў прыехаць сястры сын, але чамусьці не прыехаў, а сам ён чалавек адзінокі, бо жонка памерла. На жаль, зусім не мае пры сабе грошаў. Так мне шкада зрабілася гэтага чалавека. I я купіла яму білет, які каштаваў 29 злотых. Пазней, вяртаючыся з сяброўкай да кафэ, кажу ёй: «Я сабе сяджу і ем дэсерт за 20 злотых, хіба ж была б зусім без сэрца, каб адмовіла такой дапамогі». А сяброўка мне гаворыць: «А бачыш, яшчэ гадзіну таму назад ты хвалілася, што маеш многа грошаў у гэтым месяцы. Ну і Пан Бог знайшоў добрае выкарыстанне для гэтых грошаў». I я маю сення з гэтай нагоды такую радасць, што нават не ведаю, як яе апісаць. І аж захацелася аб тым айцу расказаць.

У гэтым годзе Міласэрдзя мы маем не менш за чатырнаццаць спосабаў, каб яго аказаць. Жадаю кожнаму з сабраных тут, каб умелі скарыстаць з тых падказак, бо «благаслаўлёныя міласэрныя, альбовем яны міласэрдзя дасягнуць».

Беларуские католические приходы, где встречаются работники БЧ

Фотогалерея с XIX европейского конгресса христианских железнодорожников в Люблине

10 мая

Площадь Святого Петра в Ватикане (Рим): поездка автобусом по европейским святыням

11 мая

Еще фото

12 мая

Больше фотоснимков с конгресса в Люблине

13 мая

Смотрите еще фотографии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *