Божае Слова – гэта як вадаспад, колькі разоў пад яго станеш, столькі разоў цябе амые новая вада. Прыпамінаючы словы св. Хіраніма «неведанне Святога Пісання гэта неведанне Хрыста», мы павінны сабе ўявіць, як важнае Евангелле для чалавека.
Для просмотра — нажми на видео
Сённяшні дзень дае магчымасць чытаць, слухаць, бачыць, як хтосьці каментуе Святое Пісанне – няма чалавека, які бы не знайшоў сваёй сцежкі да Божага Слова. Божае Слова – гэта таямніца, якая напаўняе свет, а чалавек са сваёй натуры імкнецца таямніцу разгадаць і зразумець. Пагэтаму да так вялікай таямніцы падыходзім з пашанаю.
Не проста сёння нам зразумець кантэкст паўстання кніг, арганізацыю грамадскага і палітычнага жыцця, асаблівасці культуры габрэйскага народа. Калі мы хочам штосьці спазнаць ці зразумець, то заўсёды бярэм для гэтага дадатковую крыніцу інфармацыі. Таму не трэба дзівіцца, што паўстае вялікая колькасць каментароў экспертаў. Таксама не трэба зняхвочвацца ў чытанні Святога Пісання. Дзіця не заўсёды запамятае і зразумее з першага разу. Клапатлівыя бацькі часамі доўгімі гадамі паўтараюць дзіцяці адно і тое, аж яно зразумее. Гэтак сама наш найлепшы Тата на старонках Святога Пісання мае для нас словы Жыцця, якія мы не адразу прымаем для сябе.
Касцёл распачынае перажываць асаблівы час, які называецца Адвэнт. Гэта час чакання на Слова, якое сталася Целам. Прапануем вашай увазе на кожны дзень Слова Бога са старонак Евангелля. Людзі розных прафесій, узросту, мужчыны і жанчыны – іх вы ўбачыце і пачуеце. Не істотны тут знешні выгляд, але прагненне падзяліцца з вамі Словам, якое дае жыццё. Шчыра запрашаю ўсіх разам з намі падрыхтавацца да Божага нараджэння.
Отец Эдвард Петельчиц – викарий костела Пресвятого Искупителя на Девятовке в Гродно.
Расскажи друзьям