Літанія да св Андрэя Баболі
Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа,
– змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, адзiны Божа,
– змiлуйся над намi.
Святая Марыя,
– малiся за нас.
Святы Андрэй Баболя,
Святы Андрэй, верны паслядоўнік Добрага Пастыра,
Святы Андрэй, які ўшаноўваў Беззаганна Зачатую Панну Марыю,
Святы Андрэй, духоўны сын святога Ігнацыя Лаёлы,
Святы Андрэй, напоўнены Духам Божым,
Святы Андрэй, які палюбіў Бога і бліжніх ажно да ахвяравання свайго жыцця,
Святы Андрэй, адданы Богу і бліжнім у штодзённым жыцці,
Святы Андрэй, злучаны з Богам праз нястомную малітву,
Святы Андрэй, узор хрысціянскай дасканаласці,
Святы Андрэй, апостал Палесся,
Святы Андрэй, пакліканы Богам да з’яднання раздзеленых братоў,
Святы Андрэй, шчыры настаўнік дзяцей і рэлігійна занядбаных людзей,
Святы Андрэй, непахісны ў веры, нягледзячы на пагрозы і катаванні,
Святы Андрэй, мужны ў вялікім цярпенні,
Святы Андрэй, мучанік за еднасць хрысціянаў,
Святы Андрэй, мучанік і апостал,
Святы Андрэй, чыё апостальства працягвалася нават пасля смерці праз вандроўку мучаніцкага цела,
Святы Андрэй, праслаўлены Богам вялікімі цудамі,
Святы Андрэй, гонар нашай Айчыны,
Святы Андрэй, вялікі заступнік Беларусі,
Святы Андрэй, сапраўдны сябра Езуса,
– малiся за нас.
Каб усе хрысціяне былі адным цэлым,
– выпрасі для нас ласку ў Бога.
Каб мы ніколі не адракліся ад нашай веры,
Каб мы не ўчынілі ніводнага цяжкага граху,
Каб мы шчыра раскайваліся за нашыя грахі,
Каб мы аддана супрацоўнічалі з Божай ласкай дзеля збаўлення нашых душаў,
Каб мы верна служылі Богу,
Каб мы любілі Найсвяцейшую Панну Марыю, як Маці,
Каб мы мужна пераносілі ўсялякія цяжкасці,
Каб мы разам з табою няспынна праслаўлялі Бога,
– выпрасі для нас ласку ў Бога.
Баранку Божы,
якi бярэш на сябе грахi свету,
– даруй нам, Пане.
Баранку Божы,
якi бярэш на сябе грахi свету,
– выслухай нас, Пане.
Баранку Божы,
якi бярэш на сябе грахi свету,
– змiлуйся над намi.
С.: Маліся за нас, святы Андрэй Баболя.
Н.: Каб мы сталіся годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молiмся: Божа, Ты праз смерць Твайго Сына хацеў сабраць у адно рассеяных дзяцей Тваіх, учыні, каб мы аддана супрацоўнічалі са справаю Хрыста, за якую аддаў сваё жыццё святы Андрэй, мучанік. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.
Відэа запіс літанія да апекуна Пінскай дыяцэзіі
Крыніца: www.ave-maria.by