Змест
З чаго складаецца Крыжовы шлях
Набажэнства Крыжовага шляху – гэта своеасаблівая медытацыя Мукі Хрыста, спалучаная з сімвалічным шляхам унутры святыні або на вуліцы. Гэты шлях вызначаюць 14 сумных падзеяў (калі Езус нёс крыж з месца асуджэння ад прэторыі Пілата да месца ўкрыжавання на Галгоце), якія называюць стацыямі.
Што вядома пра стацыі
Біблейскія тэксты не падаюць дакладна, крыжовага шляху, якім ішоў наш Збавіцель. Вядома толькі, што асуджаныя на ўкрыжаванне ішлі галоўнымі вуліцамі Ерузалема. З 14-ці стацый дзевяць (I, II, V, VIII, X-XIV) адлюстраваны ў Евангеллі. Іншыя стацыі (III, IV, VI, VII, IX) перададзены традыцыяй Касцёла або ўзяты з апокрыфаў (як, напрыклад, сустрэча з Веранікай).
Гісторыя набажэнства
Першы пісьмовы ўспамін аб правядзенні «балеснага шляху» знойдзены ў 1228 г., хоць вядома, што працэсіі, прысвечаныя муцы Хрыста, праводзіліся ўжо ў VIII ст. Але толькі ў канцы XVIII ст. канчаткова была ўстаноўлена колькасць стацый і іх чарговасць.
Ці можна атрымаць адпуст?
Варта таксама прыгадаць, што за ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху можна атрымаць поўны адпуст (1 раз у дзень), які ўвёў папа Павел VI.
Значэнне Крыжовага шляху
Мэтаю Крыжовага шляху з’яўляецца ажыўленне веры і апостальства, фармаванне паставы хрысціянскага пакаяння, ахвярнасці і ўдзячнасці. Гэтае набажэнства – своеасаблівая рэвізія жыцця, пашыраны рахунах сумлення.
Няхай жа засяроджаны ўдзел у Крыжовым шляху дапаможа нам лепш падрыхтавацца да светлага свята Уваскрасення Хрыстовага.
Крыжовы шлях з разважаннямі святога Альфонса Марыя Лігуоры
У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Уступная малітва
Пане мой, Езу Хрыстэ, Ты прайшоў гэты шлях, каб памерці за мяне, з невыказнай любоўю, а я столькі разоў нягодна пакідаў Цябе, але цяпер я люблю Цябе ўсім сэрцам, і таму, што люблю Цябе, шчыра каюся за тое, што абразіў Цябе. Прабач мне, Божа мой, і дазволь суправаджаць Цябе на гэтым шляху. Ты ідзеш, каб памерці з любові да мяне, я таксама жадаю, мой слаўны Адкупіцель, памерці з любові да Цябе. Езу мой, я буду жыць і паміраць заўсёды з’яднаным з Табой.
С.: Ты за нас цярпеў ад ранаў,
Н.: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 1: Езус асуджаны на смерць
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Паразважай над тым, як Езус пасля бічавання і ўкаранавання цернем быў несправядліва асуджаны Пілатам на смерць на крыжы.
Мой слаўны Езу, гэта не Пілат, не, гэта мае грахі асудзілі Цябе на смерць. Я малю Цябе, праз заслугі гэтага балеснага шляху, дапамажы маёй душы на яе шляху да вечнасці. Я люблю Цябе, мой Езус, каюся ўсім сэрцам за тое, что зняважыў Цябе. Не дазволь мне ніколі зноў адысці ад Цябе. Дай ласку, каб я заўсёды любіў Цябе, а потым зрабі са мной усё, што захочаш.
Ойча наш
С.: Ты за нас цярпеў ад ранаў,
Н.: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 2: Езус бярэ Крыж
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Паразважай над тым, як Езус, ідучы на гэтым шляху з Кры́жам на Сваіх плячах, думаў пра нас і за нас ахвяраваў Свайму Айцу смерць, якую Ён павінен быў перажыць.
Мой слаўны Езус, я прымаю ўсе нягоды, якія Ты прадвызначыў для мяне ў гэтым жыцці ажно да смерці. Я малю Цябе, праз заслугі болю, які ты перанёс, несучы Свой Крыж, дай мне неабходную дапамагу ў нясенні майго крыжа з дасканалай цярплівасцю і самаахвярнасцю. Я люблю Цябе, Езу, любоў мая; я каюся, што зняважыў Цябе. Не дазволь мне ніколі зноў аддзяліцца ад Цябе. Дай ласку, каб я заўсёды любіў Цябе, а потым зрабі са мной усё, што захочаш.
Вітай, Марыя
С.: Ты за нас цярпеў ад ранаў,
Н.: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 3: Езус падае першы раз
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Разважай над гэтым першым падзеннем Езуса пад Крыжам. Яго цела было разадрана бізунамі, Яго галава ўкаранавана цернем, Ён страціў шмат крыві. Ён быў настолькі аслаблены, что ледзь мог хадзіць, і усё ж Ён павінен быў несці гэты вялікі цяжар на Сваіх плячах. Жаўнеры жорстка білі Яго, і таму Ён падаў некалькі разоў падчас Свайго шляху.
Мой Езус, гэта не цяжар Крыжа прымусіў цябе вы́церпець так шмат болю, а мае грахі. Праз заслугі гэтага першага падзення вызвалі мяне ад няшчасця ўпасці ў смяротны грэх. Я люблю Цябе, о мой Езус, усім сваім сэрцам; я каюся, што зняважыў Цябе. Не дазволь мне ніколі зноў адвярнуцца ад Цябе. Дай ласку, каб я заўсёды любіў Цябе, а потым зрабі са мной усё, што захочаш.
Хвала Айцу
С.: Ты за нас цярпеў ад ранаў,
Н.: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 4: Езус сустракае Сваю Маці
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Паразважай пра сустрэчу Сына і Маці, якая адбылася на гэтым шляху. Езус і Марыя паглядзелі адзін на другога, і іх позіркі, быццам вялікая колькасць стрэл, працялі гэтыя сэрцы, якія так пяшчотна любілі адзін аднаго.
Мой слаўны Езус, праз боль, які Ты перажыў падчас гэтай сутрэчы, дай мне ласку адданай любові да Тваёй Найсвяцейшай Маці. І Ты, мая Каралева, якая была перапоўнена жальбой горыччу, праз Тваё заступніцтва здабудзь для мяне пастаянную і чулую памяць пра Пакуты Твайго Сына. Я люблю Цябе, о мой Езус, усім сваім сэрцам; я каюся, што зняважыў Цябе. Не дазволь мне ніколі зноў абразіць Цябе. Дай ласку, каб я заўсёды любіў Цябе, а потым зрабі са мной усё, што захочаш.
Вітай, Марыя
С.: Ты за нас цярпеў ад ранаў,
Н.: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
С.: Маці Божая Балесная,
Н.: заступіся за нас!
Стацыя 5: Сымон Кірэнэец дапамагае Езусу несці Крыж
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Паразважай над тым, як габрэі, бачучы, что на кожным кроку Езус мог знядужаць (страціць сілы), і баючыся, што Ён памрэ на шляху, у той час як яны хацелі, каб Ён памёр ганебнай смерцю на Крыжы, прымусілі Сымона Кірэнэйца несці Крыж за нашым Госпадам.
О мой Езус, я не буду адмаўляцца ад Крыжа, як Кірэнэец; я прымаю яго, абдымаю яго. Асабліва прымаю смерць, якую Ты прызначыў для мяне, разам з усім болем, які можа суправаджаць яе; яднаю яе з Тваёй смерцю, ахвярую яе Табе. Ты памёр з любові да мяне; я памру з любові да Цябе і каб дагадзіць Табе. Дапамажы мне Сваёй ласкай. Я люблю Цябе, о мой Езус; каюся, што зняважыў Цябе. Не дазволь мне ніколі зноў абразіць Цябе. Дай ласку, каб я заўсёды любіў Цябе, а потым зрабі са мной усё, што захочаш.
Ойча наш
С.: Ты за нас цярпеў ад ранаў,
Н.: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 6: Вераніка выцірае твар Езуса
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Паразважай над тым, як святая жанчына, па імені Вераніка, бачачы, як пакутуе Езус, як Яго твар абліваецца потам і крывёю, дала Яму хустку, якой Ён выцер Свой святы твар, пасля чаго на хустцы застаўся адбітак Яго аблічча.
Мой слаўны Езус, Твой твар быў прыгожы, але на гэтым шляху згубіў усю сваю прыгажосць, раны і кроў знявечылі яго. На жаль, мая душа была некалі прыгожай, калі атрымала Тваю ласку ў Хросце, але я знявечыў яе сваімі грахамі. Ты адзін, мой Адкупіцель, можаш вярнуць яе былую прыгажосць. Зрабі гэта праз Твае Пакуты, о Езус. Я каюся, што зняважыў Цябе. Не дазволь мне ніколі зноў абразіць Цябе. Дай ласку, каб я заўсёды любіў Цябе, а потым зрабі са мной усё, што захочаш.
Хвала Айцу
С.: Ты за нас цярпеў ад ранаў,
Н.: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 7: Езус падае другі раз
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Паразважай пра другое падзенне Езуса пад цяжарам Крыжа – падзенне, якое зноў выклікае боль усіх ран нашага пакутуючага Пана.
Мой слаўны Езус, колькі ж разоў ты прабачаў мне і колькі ж разоў я падаў і зноў пачынаў абражаць Цябе! Праз заслугі гэтага новага падзення даруй мне неабходную дапамогу, каб я вытрываў у Тваёй ласцы да смерці. Даруй, каб ва ўсіх спакусах, якія дакучаюць мне, я мог заўсёды аддавацца Табе. Я люблю Цябе, о мой Езус; я каюся, што зняважыў Цябе. Не дазволь мне ніколі зноў абразіць Цябе. Дай ласку, каб я заўсёды любіў Цябе, а потым зрабі са мной усё, што захочаш.
Ойча наш
С.: Ты за нас цярпеў ад ранаў,
Н.: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 8: Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Паразважай над тым, як гэтыя жанчыны плакалі ад спачування, бачачы Езуса ў такім мізэрным стане, як Ён абліваўся крывёю, ідучы далей. Але Езус сказаў ім: «Не плачце па Мне, але плачце па дзецях вашых».
Мой змучаны болем Езус, я плачу па маіх грахах, якімі зневажаў Цябе, па тым, якія пакуты яны прычінілі Табе, які так моцна палюбіў мяне. Гэта Твая любоў, больш чым страх перад пеклам, прымушае мяне аплакваць свае грахі. Езус мой, я люблю Цябе больш, чым сябе; я каюся, што зневажаў Цябе. Не дазволь мне ніколі зноў абразіць Цябе. Дай ласку, каб я заўсёды любіў Цябе, а потым зрабі са мной усё, што захочаш.
Вітай, Марыя
С.: Ты за нас цярпеў ад ранаў,
Н.: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 9: Езус падае трэці раз
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Паразважай над трэцім падзеннем Езуса Хрыста. Ён быў зусім аслаблены, ледзь мог ісці, а каты з празмернай лютасцю прымушалі Яго ісці хутчэй.
О мой знясілены Езус, праз заслугі Тваёй слабасці, якую Ты перажываў на шляху да Кальварыі, даруй мне сілу, каб я пераадолеў усякі страх перад тым, што пра мяне падумаюць людзі, і ўсе мае дрэнныя схільнасці, праз якія я пагарджаў сяброўствам Тваім. Я люблю Цябе, Езус усім сэрцам; я каюся, што зняважыў Цябе. Не дазволь мне ніколі зноў абразіць Цябе. Дай ласку, каб я заўсёды любіў Цябе, а потым зрабі са мной усё, што захочаш.
Хвала Айцу
С.: Ты за нас цярпеў ад ранаў,
Н.: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 10: З Езуса здзіраюць адзенне
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Паразважай над тым, з якой жорсткасцю каты здзіралі з Езуса адзенне. Яно прысохла да Яго параненага цела, і яны так груба сцягнулі адзенне, что скура адарвалася разам з ім. Спачувай свайму Збаўцу, з якім так жорстка абышліся, і кажы Яму:
Мой бязвінны Езус, праз заслугі пакут, якія Ты перанёс, дапажы мне пазбавіцца ад усякай прывязанасці да рэчаў гэтага свету, каб я мог усю любоў накіраваць на Цябе, так вартага любові. Я люблю Цябе, о Езус, усім сэрцам; каюся, што зняважыў Цябе. Не дазволь мне ніколі зноў абразіць Цябе. Дай ласку, каб я заўсёды любіў Цябе, а потым зрабі са мной усё, што захочаш.
Ойча наш
С.: Ты за нас цярпеў ад ранаў,
Н.: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 11: Езуса прыбіваюць да Крыжа
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Паразважай над тым, як Езус, пакладзены на Крыж, выцягнуў Свае рукі і прынёс Свайму Прадвечнаму Айцу ахвяру Сваёй смерці дзеля нашага збаўлення. Каты прыбілі Яго цвікамі, а потым, падымаючы Крыж, пакінулі Яго паміраць у страшэнных пакутах на гэтай ганебнай шыбеніцы.
Мой зняважаны Езус! Прыбі маё сэрца да Тваіх ног, каб яно назаўсёды засталося там, каб любіць Цябе і ніколі больш Цябе не пакінуць. Я люблю Цябе больш, чым сябе, каюся, што зняважыў Цябе. Не дазволь мне ніколі зноў абразіць Цябе. Дай ласку, каб я заўсёды любіў Цябе, а потым зрабі са мной усё, што захочаш.
Вітай, Марыя
С.: Ты за нас цярпеў ад ранаў,
Н.: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 12: Езус памірае на Крыжы
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Паразважай над тым, чаму твой Езус, пасля трохгадзіннай Агоніі на Крыжы, змучаны цярпеннем пад цяжарам уласнага цела, схіляе галаву і памірае.
О мой Езус, я ад усяго сэрца цалую Крыж, на якім Ты памёр з любові да мяне. Сваімі грахамі я заслужыў нікчэмную смерць, але Твая смерць – мая надзея. Праз заслугі Тваёй смерці, даруй мне ласку памерці, абдымаючы Твае ногі і палаючы любоўю да Цябе. Аддаю сваю душу ў Твае рукі. Люблю Цябе ўсім сэрцам, каюся, што зняважыў Цябе. Не дазволь мне ніколі зноў абразіць Цябе. Дай ласку, каб я заўсёды любіў Цябе, а потым зрабі са мной усё, што захочаш.
Хвала Айцу
С.: Ты за нас цярпеў ад ранаў,
Н.: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 13: Езуса здымаюць з Крыжа
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Паразважай над тым, як пасля смерці нашага Пана, два яго вучні, Юзаф і Нікадэм, знялі Яго з Крыжа і аддалі ў рукі Яго балеснай Маці, якая прыняла Яго з невымоўнай пяшчотай і прыціснула да грудзей.
О Маці балесная, з любові да свайго Сына, прымі мяне як свайго слугу і маліся да Яго за мяне. А Ты, мой Адкупіцель, Які памёр за мяне, дазволь мне любіць Цябе; бо я прагну толькі Цябе і нічога болей. Я люблю Цябе, мой Езус, і каюся, што зняважыў Цябе. Не дазволь мне ніколі зноў абразіць Цябе. Дай ласку, каб я заўсёды любіў Цябе, а потым зрабі са мной усё, што захочаш.
Вітай, Марыя
С.: Ты за нас цярпеў ад ранаў,
Н.: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
С.: Маці Божая Балесная,
Н.: заступіся за нас!
Стацыя 14: Езуса кладуць у грабніцу
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Паразважай над тым, як вучні аднеслі цела Езуса, каб пахаваць яго. Найсвяцейшая Маці ўласнымі рукамі паклала яго ў грабніцу. Затым грабніцу зачынілі, і ўсе разышліся.
О, мой пахаваны Езус, я цалую гэты камень, які закрыў Цябе. Але Ты змёртвыхпаўстаў на трэці дзень. Я малю Цябе, праз Тваё Уваскрэсенне, дазволь мне разам з Табой уваскрэснуць праслаўленым у апошні дзень, заўсёды быць з’яднаным з Табой у небе, праслаўляць Цябе і любіць Цябе навекі. Я люблю Цябе і каюся, што зняважыў Цябе. Не дазволь мне ніколі зноў абразіць Цябе. Дай ласку, каб я заўсёды любіў Цябе, а потым зрабі са мной усё, што захочаш.
Ойча наш
С.: Ты за нас цярпеў ад ранаў,
Н.: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Відэа Крыжовага шляху паводле св. Альфонса М. Лігуоры
Крыніцы:
- гістарычная даведка: www.ave-maria.by
- тэкст малітвы: Малітоўнік «Ойча наш», 4-е выданне, выпраўленае, выдавецтва «ПРО ХРЫСТО», 2014
- разважанні: переклад з польскай і ангельскай моваў